17 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Агенцтва навін » Пра агенцтва
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Падзея
9 мая 2012
Святочнае шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Актуальнае інтэрв'ю
15 мая 2012
Паліттэхнолаг Жак Сагела
Кантактная інфармацыя

Агенцтва тэлевiзiйных навiн (АТН)
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 263 82 58
Факс: 263 15 81
E-mail: atn@tvr.by

АТН
…Вы па-ранейшаму ў цэнтры падзей  на канале "Беларусь 1" і "Беларусь-ТБ".
Аператыўнасць, дакладнасць, кампетэнтнасць. Стварэнне якаснага канкурэнтаздольнага тэлепрадукта, які адпавядае духу, менталітэту і густам сучаснага беларускага гледача - гэта наша задача.


Мы - супрацоўнікі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі. Штодня больш за дзвесце спецыялістаў знаёмяць гледачоў "Беларусь 1" і спадарожнікавага "Беларусь-ТБ" з аглядамі найбольш значных падзей у краіне і за мяжой. Дасягненні беларускага народа, жыццё простых людзей - усё, чым жыве Беларусь.

Мы - Першыя. Агенцтва тэленавін першым з нацыянальных інфармацыйных службаў пачынае сваю працу ў эфіры ў 7 раніцы і заканчвае далёка за поўнач. Гэта не толькі "Навіны". Каманда АТН рыхтуе 10 пастаянных тэлевізійных праектаў. Усе яны заслужылі прызнанне і знайшлі свайго тэлегледача.

Агенцтва тэлевізійных навін - адно з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі. АТН - інфармацыйная крыніца нумар адзін у краіне.

Гледачам "Беларусь 1" і тэлеканала "Беларусь-ТБ" даступная  інфармацыя, якая іх цікавіць,  пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё Беларусі і за яе межамі.

Агенцтва тэлевізійных навін аснашчана самай сучаснай тэхнікай для падрыхтоўкі і перадачы ў эфір "гарачых матэрыялаў" з любога пункта краіны і свету.

Энергічная каманда Агенцтва тэлевізійных навін заўсёды імкнецца быць у цэнтры таго, што адбываецца, адчуваць жыццё ва ўсёй яго паўнаце і, вядома ж, дзяліцца з гледачамі самай аператыўнай, важнай і аб'ектыўнай інфармацыяй. Аб падзеях у Беларусі і аб нашым поглядзе на галоўныя міжнародныя тэмы даведваюцца  дзякуючы спадарожнікаваму тэлеканалу "Беларусь-ТБ" у СНД, Еўропе і Азіі. З самай свежай інфармацыяй нас можна знайсці ў сусветнай сетцы. Таму мы сёння з гонарам гаворым: "Нас глядзіць увесь свет!".


Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі