17 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Кампанія » Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Кантактная інфармацыя

Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 389 62 20
Факс: 267 81 82

Відэаматэрыялы
У кругавароце алімпійскага руху Глядзець

Глядзець
АБ ДЫРЭКЦЫI
Задача галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі заключаецца ў тым, каб гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 2" на свае вочы змаглі назіраць самыя цікавыя і значныя спартыўныя падзеі. У цэнтры нашай увагі - сусветныя і кантынентальныя першынствы, найважнейшыя рэспубліканскія спаборніцтвы. Дырэкцыя спартыўнага вяшчання не толькі займаецца закупкай правоў і арганізацыяй ліцэнзійных трансляцый (такіх як Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы), але і сама выступае дамашнім вяшчальнікам галоўных спартыўных форумаў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі. Матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА, Кантынентальнай хакейнай лігі, Адзінай лігі ВТБ з удзелам беларускіх клубаў, чэмпіянаты Еўропы па цяжкай атлетыцы і мастацкай гімнастыцы, веславанні - усе гэтыя спаборніцтвы трансліраваліся як на тэрыторыі Беларусі, так і ў многіх краінах свету пры непасрэдным удзеле нашых супрацоўнікаў.

Дырэкцыя спартыўнага вяшчання - гэта збалансаваны штат спецыялістаў у розных галінах спартыўнага тэлебачання: карэспандэнты, каментатары, рэжысёры, менеджары. Акрамя спартыўных тэлетрансляцый дырэкцыя спартыўнага вяшчання займаецца вытворчасцю тэматычных тэлепраграм. На тэлеканале "Беларусь 2" выходзяць у эфір дзве перадачы, прысвечаныя самым папулярным відам спорту, - "Час футбола" (аўтар і вядучы Мікалай Хадасевіч) і "Авертайм" (аўтар Леанід Лекарэвіч, вядучы Дзяніс Дудзінскі).

Нашы тэлетрансляцыі:

Футбол: чэмпіянат Англіі, Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы, чэмпіянат Еўропы сярод маладзёжных камандаў - 2011, чэмпіянат Еўропы - 2012, чэмпіянат свету - 2014.
Хакей: КХЛ, чэмпіянат свету - 2011, чэмпіянат Беларусі.
Біятлон: Кубак свету, чэмпіянат свету.
Лёгкая атлетыка: чэмпіянат свету.
Баскетбол: Адзіная ліга ВТБ, чэмпіянат Еўропы сярод жаночых камандаў
Мастацкая гімнастыка: чэмпіянат Еўропы
Алімпійскія гульні - 2012.

Нашы каментатары (штатныя і няштатныя супрацоўнікі):

Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон)
Сяргей Новікаў (футбол, гандбол)
Павел Баранаў (футбол, бокс)
Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, валейбол, гандбол)
Аляксандр Дзмітрыеў (футбол, хакей)
Аляксандр Казюкевіч (лёгкая атлетыка, біятлон, баскетбол)
Улада Сарокіна (спартыўная і мастацкая гімнастыка)
Ігар Лапшын (лёгкая атлетыка)
Святлана Парамыгіна (біятлон)
Дзмітрый Герчыкаў, Аляксей Пынцікаў (баскетбол)

Нашы кіраўнікі:

Рунц Зінаіда Аляксандраўна - галоўны дырэктар.
Казюкевіч Аляксандр Уладзіміравіч, Дудзінскі Дзяніс Міхайлавіч - намеснікі галоўнага дырэктара.

e-mail: sport@tvr.by
тэл. +375 17 389 62 20
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі