17 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Кампанія » Музычныя калектывы
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Кантактная інфармацыя

Аб'яднанне музычных калектываў
Тел.: 284 36 31; 8 (029)3299335
Факс: +375 17 290-62-42

Мастацкі кіраўнік аб'яднання музычных калектываў - Аляксей Равуцкі
E-mail: revutski@tvr.by

Музычныя калектывы

СІМФАНІЧНЫ АРКЕСТР



 

Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь створаны ў 1958 годзе. Галоўнымі творчымі кірункамі ў дзейнасці аркестра з'яўляюцца аўдыё- і відэазапісы, трансляцыя канцэртных праграм па радыё і тэлебачанні, выкананне ў канцэртах класічнай і сучаснай музыкі.

Уся гісторыя аркестра цесна звязана з творчасцю беларускіх кампазітараў і выканаўцаў. Калектыў выканаў у канцэртах і ажыццявіў аўдыёзапісы прэм'ер усіх буйных сімфанічных і вакальна-сімфанічных твораў беларускіх аўтараў.
Значны перыяд у гісторыі аркестра звязаны з імем выдатнага беларускага дырыжора Барыса Райскага - вялікага энтузіяста, які валодаў строгім музычным густам і шырокімі музычнымі інтарэсамі.

У розныя гады аркестр супрацоўнічаў з вядомымі беларускімі і замежнымі дырыжорамі і салістамі, такімі як Віталь Катаеў, Генадзь Праватораў, Ілмар Лапіньш, Канстанцін Крымец, Дзмітрый Аляксееў, Ігар Алоўнікаў, Андрэй Сікорскі. Гэтыя выдатныя музыканты ўнеслі прыкметны ўклад у творчую гісторыю сімфанічнага аркестра.

Аркестр паспяхова выступае з праграмамі класічнай музыкі ў Беларусі і за мяжой, супрацоўнічае з Акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі, Акадэмічнай капэлай Белдзяржфілармоніі, хорам Акадэміі музыкі, Камерным хорам Кантана Аарау (Швейцарыя). За перыяд сваёй дзейнасці аркестр ажыццявіў творчыя паездкі на фестывалі ў Іспанію, Італію, Германію, Швейцарыю, Польшчу, Данію.

ДЫРЫЖОРЫ

Генадзь ПраватораўЗ 2002 года галоўным дырыжорам сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з'яўляўся вядомы беларускі і рускі дырыжор, народны артыст Расіі, прафесар Генадзь Праватораў. Гэты выдатны майстар меў шырокі музычны далягляд і вялікі дырыжорскі вопыт. Цудоўна інтэрпрэтаваў сімфанічную і оперную музыку.
 
Чэслаў ГрабоўскіУ 2006 годзе пачалося паспяховае супрацоўніцтва з дырыжорам прафесарам Чэславам Грабоўскім. Вядомы маэстра валодае шырокім сімфанічным рэпертуарам, выконвае буйныя творы для хору і сімфанічнага аркестра. Працуе ў Беларусі, Польшчы і іншых краінах Еўропы. Дырэктар філармоніі і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра ў польскім горадзе Зялёна Гура.

З 2010 года прафесар Чэслаў Грабоўскі з'яўляецца галоўным дырыжорам - мастацкім кіраўніком сімфанічнага аркестра Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі