17 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
Па сайце
У навінах
www.tvr.by » Тэлебачанне » НТБ-Беларусь
Надрукаваць   дабавіць у Выбранае
Схема трансляцыі
НТВ-Беларусь
Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г., у адпаведнасці з заключаным у снежні 2005 г. паміж ААТ "Тэлекампанія НТБ" і Белтэлерадыёкампаніяй дагаворам. Вяшчанне тэлеканала заснавана на базе канала НТБ - аднаго з найбольш рэйтынгавых федэральных расійскіх тэлеканалаў.
"НТБ-Беларусь" - беларускі дзяржаўны камерцыйны тэлеканал, які вяшчае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на аснове канцэпцыі, сеткі вяшчання і праграмнага прадукту тэлеканала НТБ.
Аснову эфіру тэлеканала "НТБ-Беларусь" складае прадукцыя тэлеканала НТБ, вырабленая расійскім бокам, а таксама лепшыя фільмы і серыялы расійскай і замежнай вытворчасці.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя шматлікімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Жаночы погляд", "Кватэрнае пытанне", "Праграма максімум", "Прафесія - рэпарцёр", "Рускія сенсацыі" і шматлікія іншыя.

З новымі і старымі праектамі тэлеканала НТБ больш падрабязна можна азнаёміцца на сайце www.ntv.ru.

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пры падборы фарматаў імкнецца максімальна прытрымлівацца канцэпцыі тэлеканала НТБ. У эфіры будуць новыя прэм'ерныя фільмы і серыялы.

Самае галоўнае для нас - Ваш давер і Ваша ўвага!
Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Усе правы абаронены. Белтэлерадыёкампанія
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Афіцыяльны сайт распрацаваны
і суправаджаецца Дырэкцыяй
Iнтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі