17 мая 2012
БЕЛ РУС ENG
По сайту
В новостях
www.tvr.by » Компания » О компании
Напечатать   добавить в Избранное
Кантактная інфармацыя

Прэс-служба
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 267 88 43, 269 97 72, 263 21 78
E-mail: pr@tvr.by

Інфармацыя аб аддзеле прафесійнага навучання кадраў Белтэлерадыёкампаніі.
Аддзел прафесійнага навучання кадраў (ранейшая назва - курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў тэлебачання і радыёвяшчання пры Дзяржтэлерадыё БССР). Курсы былі арганізаваны пры Дзяржтэлерадыё БССР у 1971 годзе. (Загад Старшыні Дзяржтэлерадыё БССР ад 15.10.1971г. № 01/51). У 2011 годзе аддзел прафесійнага навучання кадраў адзначае 40-годдзе.

Асноўная дзейнасць аддзела накіравана на павышэнне прафесійнага ўзроўню вядучых работнікаў і спецыялістаў Белтэлерадыёкампаніі, бо прафесійна граматныя кадры, якія дасканала валодаюць сваёй прафесіяй, пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, своечасова асвойваюць новую тэлевізійную тэхніку, новыя тэхналогіі працы з'яўляюцца асноватворным фундаментам паспяховай працы ўсёй Белтэлерадыёкампаніі.
У аддзеле праходзяць навучанне ўсе катэгорыі творчых і інжынерна-тэхнічных работнікаў Белтэлерадыёкампаніі.

З той або іншай перыядычнасцю (некаторыя катэгорыі работнікаў штогод) навучаюцца спецыяльныя карэспандэнты, каментатары, палітычныя аглядальнікі, рэдактары, рэжысёры, гукарэжысёры, стылістычныя рэдактары, тэлеаператары, прадзюсары, інжынерна-тэхнічныя работнікі, мастакі-дызайнеры.
Навучанне праводзіцца ў форме кароткатэрміновых курсаў, семінараў, майстар-класаў. Праводзяць заняткі выкладчыкі беларускіх ВНУ (Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і іншых), Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама таленавітыя вопытныя спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі.
У аддзеле праходзяць навучанне і спецыялісты абласных тэлерадыёкампаній.

Аддзел цесна супрацоўнічае з Маскоўскім інстытутам павышэння кваліфікацыі работнікаў тэлебачання і радыёвяшчання: накіроўвае на навучанне спецыялістаў Белтэлерадыёкампаніі, а таксама запрашае выкладчыкаў гэтага інстытута для правядзення заняткаў у Белтэлерадыёкампаніі для больш шырокай аўдыторыі слухачоў. Праводзілі навучанне: Уцілава Наталля Іванаўна - кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры рэжысуры, член журы ўсесаюзных і расійскіх фестываляў, аўтар кніг "Мантаж як сродак мастацкай выразнасці"; Шэргава Ксенія Аляксандраўна - загадчыца кафедры рэжысуры, кандыдат мастацтвазнаўства, прадзюсар і рэжысёр, член Саюза кінематаграфістаў Расіі, член Акадэміі расійскага тэлебачання, Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё; Гарунова Надзея Львоўна - прафесар кафедры сцэнарнага майстэрства і мастацтвазнаўства, кандыдат мастацтвазнаўства, член Саюза кінематаграфістаў Расіі, акадэмік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё, аўтар вучэбнага дапаможніка "Мастацка-выразныя сродкі экрана"; Паўлаў Яўген Уладзіміравіч - педагог кафедры аператарскага майстэрства.

Майстар-класы праводзілі вядомыя расійскія журналісты, рэжысёры, тэлеаператары: Аркадзь Мамантаў - журналіст тэлеканала "Расія 1", член Акадэміі расійскага тэлебачання; Генадзь Зубанаў - тэлеаператар-пастаноўшчык тэлеканала ТВЦ, лаўрэат міжнародных прэмій, член Акадэміі расійскага тэлебачання, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі; Аляксандр Шапорын - лаўрэат міжнародных прэмій, аператар-пастаноўшчык фестывалю "Славянскі базар”; Аляксандр Яршоў - галоўны тэлеаператар ТТЦ "Астанкіна" і іншыя.
Пры аддзеле прафесійнага навучання кадраў паспяхова працуе "Школа тэлевізійных кадраў". Створаная ў 2004 годзе ў выкананне Пратакола пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 кастрычніка 2003 года № 6. Навучанне ў "Школе тэлевізійных кадраў" ажыццяўляецца па кірунку "Спецыфіка працы тэлерадыёвядучага" на платнай аснове. Запісацца ў "Школу тэлевізійных кадраў" можна па тэлефоне (017)389-63-34. Працягласць навучання 3-4 месяцы. Заняткі праводзяцца ў вячэрні час - з 18:00 да 21:15 па будных днях. Групы камплектуюцца 2 разы ў год. Навучанне праводзіцца:

па тэхніцы мовы;
асновах майстэрства тэлерадыёжурналіста;
акцёрскім майстэрстве;
тэхналогіі і псіхалогіі працы тэлерадыёвядучага;
асновах тэлевізійнага іміджу і макіяжу.
Прадугледжаны практычныя заняткі ў студыі з тэлесуфлёрам, а таксама творчыя сустрэчы з вядучымі, рэжысёрамі, галоўнымі дырэктарамі тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі. Даецца магчымасць удзелу ў здымках тэлевізійных праграм. У канцы навучання слухачы здаюць іспыты па асновах майстэрства тэлерадыёжурналіста і па тэхніцы мовы (запіс у студыі ў якасці тэлевядучага). Выпускнікоў "Школы" можна разглядаць як патэнцыяльны рэзерв тэлерадыёвядучых.


Президент Республики Беларусь Национальный правовой портал Министерство информации Информационное агентство "БЕЛТА" BELARUS.BY
2000-2012 © Все права защищены. Белтелерадиокомпания
webmaster@tvr.by
internet@tvr.by
Официальный сайт разработан
и сопровождается Дирекцией
Интернет-вещания Белтелерадиокомпании